Вернасць традыцыям

Общество

25 жніўня воіны 1 дывізіёна 15 зенітнай брыгады, якая дыслацыруецца паблізу вёскі Гіравічы, адзначаюць Дзень часці.

Гісторыя нашага дывізіёна пачалася ў 1986 годзе, калі на пазіцыі ваеннага гарадка ў саракакіламетровай зоне ад сталіцы была выстаўлена баявая тэхніка.

За гэты час больш за дзесяць разоў воіны-ракетчыкі пацвердзілі сваё майстэрства і гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні на палігонах Расійскай Федэрацыі.

Сёння ў сучаснай сістэме супрацьпаветранай абароны нашай рэспублікі 1 зенітны ракетны дывізіён з’яўляецца адным з тых моцных звенняў, што складаюць магутную абараняльную структуру. Зараз падраздзяленне выконвае баявую задачу – нясе дзяжурства па ахове паветранай прасторы Беларусі.

З нагоды ўрачыстай даты хочацца павіншаваць вайскоўцаў 15 зенітнай ракетнай брыгады і ветэранаў часці. Пажадаць ім моцнага здароўя, высокіх паказчыкаў у баявой падрыхтоўцы, мірнага неба над галавой і поспехаў у ратнай працы на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

Сяргей ЛІТВІНАЎ,

маёр, намеснік камандзіра дывізіёна па ідэалагічнай рабоце



Добавить комментарий