Тры прызы – у Iвянец

Общество

У аб’яўленым упраўленнем Дзяржаўтаінспекцыі Мінаблвыканкама дзіцячым творчым конкурсе па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму “Выконваем законы дарог” удзельнічалі многія школьнікі вобласці. Поспех усміхнуўся тром прадстаўніцам нашага раёна.

Па выніках конкурсу ў намінацыі “Сачыненне” Дыплом II ступені атрымала Вікторыя Варакса з Івянецкай СШ. З упраўлення ёй прыслалі і падарунак. У намінацыі “Падзелка” прыз глядацкіх сімпатый  за прадастаўленага на суд журы рукатворнага “паліцэйскага гарадавога” прысуджаны івянецкім школьніцам Надзеі Тачко і Аляксандры Мірон.

Прызы ўжо знаходзяцца ў аддзяленні ДАІ РАУС. Таленавітыя дзяўчаты атрымаюць іх на першавераснёўскай урачыстай лінейцы з нагоды новага навучальнага года.

Сяргей САДОЎСКІ



Добавить комментарий