Звiнелi гiтары i песнi плылi

Культура

У сценах сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя сабралася нямала талентаў. Кожны з іх раскрываецца ў гуртках, занятках па выбару, разнастайных мерапрыемствах. Яшчэ адным момантам прыемных адкрыццяў не толькі для педагогаў, але і для саміх навучэнцаў стаў вечар бардаўскай песні, праведзены па сумеснай ініцыятыве адміністрацыі гэтай навучальнай установы, аддзела па справах моладзі райвыканкама і РК ГА “БРСМ”.

Падчас імправізаванай канцэртнай праграмы, якая доўжылася больш чым дзве гадзіны, аўдыторыя (у асноўным, дзяўчаты) не толькі з задавальненнем слухала ўласныя песні ўдзельнікаў вечарыны, але і падпявала творам вядомых аўтараў, выканаўцаў і музычных калектываў – “ДДТ”, “Арыі”, Аляксандра Іванова, Барыса Грэбеншчыкова, Гарыка Сукачова, Алега Міцяева і інш.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *