Iгнаруюць санiтарныя нормы

Общество

Забеспячэнне чысціні і добраўпарадкаванне грамадскіх тэрыторый населеных пунктаў – функцыя жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На грамадзян ускладаецца абавязак падтрымліваць парадак, не дапускаць складзіравання і захоўвання (больш за 72 гадзіны) па-суседстве са сваім зямельным участкам дроў, торфу, вугалю, пяску, будаўнічых матэрыялаў і будаўнічага смецця.

Пры аглядзе спецыялістамі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі вуліц Валожына выяўлена, што не ўсе жыхары выконваюць санітарныя нормы.

Найчасцей сустракаецца такое парушэнне, як захоўванне згружанага пяску каля падворкаў. Пясчаныя горы высяцца каля домаўладанняў Васіля Вікенцьевіча Грыбоўскага (вул. Каралёва, 7), Міхаіла Георгіевіча Абухоўскага (вул. Светлая, 2), Іосіфа Матвеевіча Лінніка (вул. Набярэжная, 51). Каля падворка Яўгеніі Георгіеўны Біончык па вуліцы Кірава, 87 згружана каменне, у Міхаіла Уладзіміравіча Іоды па вуліцы Беларускай, 83 ляжаць дровы, у Яраслава Часлававіча Макарэвіча з вуліцы Юбілейнай, 17 пад плотам знаходзяцца цюкі саломы.

Па выяўленых фактах грамадзяне атрымалі пісьмовыя папярэджанні. У выпадку, калі парушэнні ў хуткім часе не ліквідуюцца, гаспадарам пагражае быць прыцягнутымі да адміністрацыйнай адказнасці.

Аляксандр Дубовік,

галоўны ўрач РЦГіЭ



Добавить комментарий