Здольных рамеснiкаў было багата

Официально

Шмат гандлёвых лавак існавала ў мястэчку Івянец у канцы 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Да пачатку Другой сусветнай вайны большасць іх размяшчалася ў цэнтры. Тут, каля сучаснага сквера, некалі знаходзіўся вялікі мураваны будынак з арачнымі праёмамі (у пасляваенныя гады ў ім размяшчаліся гандлёвыя базы).

У адной з кніг змешчаны падрабязны матэрыял аб прыватных, рамесных справах у 1928 годзе, якімі займаліся ў мястэчку.

У тыя часы продаж тканіны (у  асноўным шаўковай) наладзілі М. Бернштэйн, Р. Берман, А. Цофін, Я. Гурэвіч, С. Кантаровіч, Р. Кавалеўскі, М. Рабіновіч, Г. Высоцкая і інш.

Мясцовыя жыхары мелі багаты выбар галантарэйных тавараў. Іх гандаль вялі Т. Кац, М. Бернштэйн і інш. Каб зрабіць абноўку з трыкатажу, варта было накіравацца ў краму да І. Віленскай, а гатовае адзенне на кожны дзень і на святочны выпадак прапаноўваў гандляр І. Шыф.

Спажывецкія тавары багатага асартыменту можна было набыць у лаўках В., Ф., І. Кацаў, а таксама ў В. Карпінскага, Д. Шымкіна, С. Звярынскага, З. Шпілеўскага і інш.

У Івянцы ў той час дзейнічалі рэстаран В. Рамановіча і чайная Ш. Мардуховіча. Меліся ў старажытным мястэчку і два пастаялыя двары Д. Кавальскай і М. Лускага.

У мястэчку жылі людзі, якія ведалі ўсе тонкасці гарбарнай справы. Напрыклад, вырабам скуры займаліся І. Данілеўскі і М. Альпяровіч і інш. Даўгавечны абутак,  згодна з тагачаснымі фасонамі, шылі для сваіх заказчыкаў Я. Кулікоўскі і А. Сінкевіч і інш. Атэлье па выпуску адзення трымаў Л. Гальперын Рамонтам гадзіннікаў займаўся А. Лямбовіч.

Удзячныя былі пакупнікі за смачную прадукцыю пекарам Я. Чарнецкаму, Я. Негнявіцкаму, В. Зялікоўскай. Збожжа звычайна куплялі ў Д. Каца. Муку малолі ў млыне А. Краўца і ў млыне, які належаў Івянецкай гміне.

А спрадвечную кавальскую справу адмыслова асвоілі С. Бляхер, Н. Рубінштэйн. Спрактыкаванымі ганчарамі лічыліся В. Бурак, Я. Мураўскі, В. Рэут, А. Сасноўскі і  шмат  іншых.

У мястэчку была аптэка (М. Лапідэс), а таксама два аптэчныя склады (Х. Брозд, Л. Гольдберг). Працаваў шпіталь (лекары А. Палонскі, Ю. Родзевіч, акушэркі Ш. Ліпковіч, Я. Аляхноўская, А. Жылінская). Размяшчалася ў Івянцы і добраахвотная пажарная служба.

Матэрыял да друку падрыхтаваны па інтэрнэт-рэсурсах



Добавить комментарий