Бяспечная дарога ў школу

Закон и порядок

З 25.08 па 05.09.2014 года Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!», а 29 жніўня ў Мінскай вобласці і раёне пройдзе адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых!

З пачатку года па стане на 14 жніўня на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 536 ДТЗ, у якіх 105 чалавек загінулі, 575 атрымалі траўмы. 64 ДТЗ адбыліся па віне нецвярозых вадзіцеляў.

З удзелам непаўналетніх на тэрыторыі Мінскай вобласці адбылося 62 ДТЗ, у якіх 7(!) дзяцей загінулі, 60 атрымалі раненні.

За 7 месяцаў 2014 года на тэрыторыі Валожынскага раёна адбылося 13 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў, 14 атрымалі раненні, 6 ДТЗ – па віне нецвярозых вадзіцеляў, у 1 ДТП пацярпела непаўналетняе дзіця.

15 ліпеня каля 23.05 у в. Сівіца вадзіцель, 1996 г.н., жыхар в. Старынкі, рухаючыся на аўтамабілі Пежо паблізу жылога дома, наехаў на малалетняга хлопчыка, 2009 г. н. Пакінуты без нагляду, ён раптам выбег на праезную частку дарогі па-за пешаходным пераходам перад самым аўтамабілем і ўдарыўся ў пярэднюю левую частку машыны. У выніку здарэння пацярпелы, на шчасце, атрымаў нязначныя цялесныя пашкоджанні.

У цёплы перыяд узнікае праблема з такой катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху, як дзеці-веласіпедысты. За даны перыяд адбылося 13 ДТЗ, 7 з якіх па віне саміх жа дзяцей, з-за слабых ведаў Правіл дарожнага руху.

 

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай, асабліва з наступленнем навучальнага года. Таму нагадваем і дзецям, і дарослым аб тым, што дарога ў школу павінна быць бяспечнай, а бяспека залежыць ад дысцыпліны, ведаў Правіл дарожнага руху і іх захоўвання.

АДАІ Валожынскага РАУС



Добавить комментарий