Паважаныя жыхары Міншчыны!

Общество

Ад усяго сэрца віншую вас са светлым і радасным святам – Днём ведаў.

У нашай краіне гэта яркая ўрачыстасць носіць усенародны характар. Кожны з нас глыбока ўсведамляе: каб стаць паўнацэннай, гарманічна развітай асобай, набыць любімую прафесію, сустрэць на сваім шляху цікавых людзей, стварыць дружную сям’ю і забяспечыць яе дабрабыт, чалавеку неабходна вучыцца.

Цяга да ведаў – самы лепшы паказчык цывілізаванасці грамадства, яго духоўнай сілы, накіраванасці на новыя працоўныя здзяйсненні, навуковыя адкрыцці і стварэнне непаўторных твораў мастацтва.

Радуе, што Мінская вобласць знаходзіцца ў авангардзе важнейшых працэсаў, звязаных з пераходам нацыянальнай сістэмы адукацыі на сучасныя тэхналогіі.

1-га верасня нашы гарады і вёскі ўпрыгожацца святочным адзеннем і шчаслівымі ўсмешкамі. Будзем спадзявацца, што гэты пышны росквіт прынясе багаты плён ведаў.

Сямён ШАПІРА,

старшыня Мінскага абласнога

выканаўчага камітэта



Добавить комментарий