Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Общество

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём ведаў!

Беларускі народ заўжды шанаваў мудрасць, адукацыю, навуку і, дзякуючы гэтаму, стварыў сваю непаўторную культуру, падарыў свету шмат выдатных асветнікаў і вучоных.

Адукацыя – той надзейны падмурак, на якім будуецца дабрабыт любой краіны. Таму мы павінны рабіць усё магчымае дзеля таго, каб кожны юны грамадзянін мог атрымаць глыбокія веды, раскрыць свае таленты, пасябраваць са спортам, стаць сапраўдным патрыётам Радзімы.

Напярэдадні святочных дзён у першую чаргу хочацца звярнуцца да вучняў, студэнтаў, педагогаў з пажаданнямі пастаянна імкнуцца да высокіх вынікаў у вывучэнні і выкладанні  дысцыплін. Будзьце заўсёды актыўнымі і паспяховымі. Жадаем вам моцнага здароўя, бясконцай энергіі і аптымізму.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий