Дзень беларускага пісьменства

Официально

Дзень беларускага пісьменства. Цікавяцца гэтай знамянальнай падзеяй не толькі сталыя кнігалюбы нашага раёна, але і маладыя аматары літаратуры. Напрыклад, юныя наведвальнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі.

Дапытлівыя вучаніцы СШ № 1 райцэнтра – другакласніцы Лера Васілеўская, Аліна
Кетрыс і дзевяцікласніца, круглая выдатніца, Насця Загорская – у вольны час не прамінуць зазірнуць у кніжную скарбніцу, каб пазнаёміцца з літаратурнымі навінкамі і ўзяць дахаты мастацкае выданне з захапляльным сюжэтам. Любоў да роднай беларускай мовы выхоўваюць у пакалення “
next” творы беларускіх класікаў. Россыпы жыццёвай мудрасці, каларытныя, сакавітыя беларускія словы цесна знітоўваюць моладзь з нацыянальнай спадчынай. Кнігі ж сучасных айчынных майстроў слова вабяць дзяцей і тынейджараў маляўнічымі ілюстрацыямі, актуальнасцю і дынамізмам.

Тэкст і фота Алены ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *