70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала датай, якая задала накірунак усяму выхаваўчаму працэсу.

У Багданаўскай школе на гэты год распрацавана спецыяльная праграма па патрыятычнаму выхаванню.

Летам хлопчыкі і дзяўчынкі разам з настаўнікамі хадзілі ў паходы, ладзілі велападарожжы па мясцінах баявой славы. У час адпачынку не забываліся падтрымліваць парадак каля помніка загінуўшым воінам-землякам, які ўстаноўлены ў цэнтры пасёлка. У піянераў і членаў БРСМ склалася традыцыя адзначаць тут святы і школьныя ўрачыстасці, ладзіць сустрэчы з цікавымі людзьмі.

У першы вераснёўскі дзень пяцікласнікі і іх класны кіраўнік Ганна Мікалаеўна Гушча пабывалі каля помніка, усклалі кветкі.

Вучням 2-га класа пра подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны напамінае спецыяльны стэнд, аформлены настаўніцай Наталляй Мар’янаўнай Міхалоўскай.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота намесніка дырэктара

Багданаўскай СШ Марыны ДАНІЛЕНКА

 

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars