Паважаныя работнікі, ветэраны лясной гаспадаркі!

Официально

Прыміце шчырае віншаванне з прафесіянальным святам – Днём работнікаў лесу! Лес – наша самае вялікае прыроднае багацце, залог экалагічнай бяспекі і эканамічнай стабільнасці краіны. Клапоцячыся пра “зялёнага сябра”, вы захоўваеце для будучых пакаленняў прыгажосць і разнастайнасць прыроды Беларусі. Прыміце сардэчную падзяку за нялёгкую і адказную працу. Спадзяёмся, што ваша адказнае стаўленне да справы, шырокае практычнае прымяненне навукова-тэхнічных дасягненняў стануць надзейнай асновай для інавацыйнага развіцця лясной гаспадаркі раёна.

Ад усёй душы жадаем людзям, якія звязалі жыццё з лесам, моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і вялікіх поспехаў у такой высакароднай справе.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *