З мэтай забеспячэння насельніцтва раёна сельскагаспадарчай прадукцыяй, прадукцыяй мясаперапрацоўчай галіны, харчовымі таварамі, кулінарнымі, кандытарскімі вырабамі, прамысловымі таварамі, сродкамі аховы раслін, насеннем і пасадачнымі матэрыяламі, сельскагаспадарчым інвентаром згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама У. А. Наумовіча ад 16 верасня № 147-р у Валожыне на гарадскім рынку пройдуць сельскагаспадарчыя кірмашы 21 і 28 верасня.
Яны запланаваны і на 19 і 26 кастрычніка, 2, 9 і 16 лістапада.
Адначасова запланавана і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў і шоу-праграм, а таксама выставы майстроў народнай і дзіцячай творчасці.