У зоне ўвагi — пешаходны пераход

Закон и порядок

У рэспубліцы зараз праходзіць прафілактычная акцыя “Бяспечны пераход”.

Як сведчаць праверкі, не ўсе вадзіцелі аддаюць перавагу пешаходам на дарозе. У нашым раёне таксама адбылося адно ДТЗ на пешаходным пераходзе, у выніку якога пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Згодна кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, невыкананне патрабаванняў дарожнай разметкі і не прадастаўленне пешаходу перавагі караецца штрафам да 5-і базавых велічынь.

Будуць кантралявацца падчас акцыі і паводзіны пешаходаў. Не сакрэт, што некаторыя з іх таксама не прытрымліваюцца Правілаў дарожнага руху.

Заклікаем усіх грамадзян быць уважлівымі і законапаслухмянымі на аўтадарогах, а вадзіцелі няхай не забываюцца аб пільнасці ў час манеўраў у дварах і прыдамавых тэрыторыях, асабліва калі там знаходзяцца дзеці.

Аддзяленне ДАІ Валожынскага РАУС



Добавить комментарий