Вiражы на матацыклах

Молодежный курьер

На базе ТАА “Цэнтр аўтападрыхтоўкі” ў Івянцы ўпершыню ў раёне прайшлі афіцыйныя спаборніцтвы па фігурным ваджэнні матацыкла. Спрыт і майстэрства кіравання двухколавым транспартам прадэманстравалі 9 чалавек ва ўзросце ад 16-і да 25-і гадоў.

Як расказаў дырэктар арганізацыі Аляксандр Мікуліч, да ідэі правядзення такога спаборніцтва як спосабу дадатковай трэніроўкі матацыклістаў і падтрымкі працы з імі ў Цэнтры аднесліся сур’ёзна і з энтузіязмам. Спецыялісты распрацавалі Палажэнне, узгаднілі яго з райвыканкамам і аддзяленнем ДАІ РАУС, самі размецілі трасу, прыдумалі 9 элементаў эстафеты, набылі прызы для пераможцаў і запрасілі жадаючых паўдзельнічаць у спаборніцтве. Канкурсанты-івянчане не толькі праявілі сябе ў веданні тэхнікі ваджэння матацыкла, але і паспрачаліся ў лепшым веданні Правілаў дарожнага руху, рашаючы 10 тэарэтычных пытанняў на хуткасць і, зразумела ж, правільнасць. Па выніках двух гэтых відаў спаборніцтваў першае месца заняў Яўген Рудовіч, другое – Кліменцій Лямбовіч. Тройку лідараў-матацыклістаў замкнуў Аляксей Яновіч.

Аляксандр Мікуліч адзначыў, што маладым людзям такі спорт прыйшоўся вельмі даспадобы. Не выключана, што ў недалёкім будучым у Цэнтры аўтападрыхтоўкі з’явіцца секцыя ці клуб матацыклістаў, а падобныя спаборніцтвы будуць праводзіцца рэгулярна.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота А. Мікуліча



Добавить комментарий