Жыццё раёна

Официально

“Я не забуду ніколі сшыткі, пеналы, буквар, першыя радасці ў школе, першай настаўніцы твар…” – гэтыя словы Сяргея Грахоўскага могуць сказаць у адрас настаўніцы пачатковых класаў Івянецкай сярэдняй школы Дануты Арсеньеўны ДЗЕНІС сотні яе былых вучняў. 

Як толькі Данута Арсеньеўна набірае першы клас, то запісаць да яе сваё дзіця імкнуцца ўсе бацькі. Бо добра вядома, што гэта настаўніца абавязкова дасць “першачкам” тую патрэбную “закваску”,  з якой потым вырастуць пераможцы алімпіяд, медалісты, выхаваныя і дысцыплінаваныя юнакі і дзяўчаты.

Д. А. Дзеніс прытрымліваецца класічнага метаду выкладання. За трыццаць гадоў працоўнага стажу назапасіла не толькі вопыт, але і ўзбагаціла  педагагічную скарбонку цэлай нізкай уласных жамчужын-распрацовак.

Сёлета прафесійнае свята Данута Арсеньеўна сустрэне ў акружэнні свайго любімага 2 “А” класа.

28 дзіцячых тварыкаў, 28 лёсаў… Як складзецца іх будучыня, у многім залежыць ад першай настаўніцы. Дык няхай у Вас, Данута Арсеньеўна, і ў вашых выхаванцаў усё атрымаецца найлепшым чынам! Са святам!

Алена ЗБІРЭНКА,

фота прадастаўлена Івянецкай СШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *