У прыгожую пару залатой восені традыцыйна ў нашай краіне адзначаецца Дзень настаўніка. Залатымі з’яўляюцца і вашы сэрцы, што кожны дзень гатовы дарыць дабро, і вашы рукі, якія апякаюць і вядуць дзяцей у краіну Ведаў, і сам ваш высакародны выбар – выхаванне і навучанне падрастаючага пакалення.
Гэты нялёгкі жыццёвы шлях ззяе золатам вышэйшай пробы, дзякуючы вашаму таленту, прафесіяналізму, творчаму запалу і неардынарнасці.
Дык няхай жа ніколі не перасыхае тая крынічка, якая дорыць педагогу натхненне, жаданне не спыняцца на дасягнутым, падтрымлівае сілу духа і малады бляск у вачах. Няхай вас радуюць вучні, разумеюць іх бацькі, цэняць калегі і кіраўніцтва, а родныя і блізкія добразычліва ставяцца да вашых абавязкаў.
Шчасця вашым сем’ям, даўгалецця і здароўя, матэрыяльнага дабрабыту і пабольш тых імгненняў, якія выклікаюць пяшчотную ўсмешку ўспамінаў.
Аддзел адукацыі, спорту ітурызму райвыканкама,
раённая арганізацыяБеларускага прафсаюзаработнікаў адукацыі і навукі