Пяршайскі сельсавет
1. З кожным годам яблыневы сад Пяршайскай школы-сада павялічваецца. Сёлета тут растуць ужо дваццаць яблынь добрых сартоў, плады якіх доўга захоўваюцца. Яны парадавалі калектыў педагогаў і навучэнцаў добрым ураджаем. Таму разам з традыцыйнымі нарыхтоўкамі ў школе ў бягучым годзе арганізаваны “яблычны стол”, дзе кожны можа дадаткова бясплатна падсілкавацца смачнымі яблыкамі, багатымі на вітаміны і карысныя мікраэлементы.
2. Звыш аднаго мільёна рублёў зарабіў кожны з 11 БРСМаўцаў-удзельнікаў сельгасатраду, якія былі задзейнічаны ў СВК “Пяршаі-2003” на праполцы буракоў. Нядрэнны прыбытак атрымалі і 11 членаў лагера працы і адпачынку, якія шчыравалі ў гаспадарцы на сушцы збожжа. Таксама юнае пакаленне пяршайцаў добра паказала сябе ў капанні бульбы. Праўленне сельгаскааператыва аддзячыла маленькім рупліўцам салодкім пачастункам – бочкай высакаякаснага духмянага мёду.
3. Сёння гаспадарчым спосабам вядзецца касметычны рамонт будынка Пяршайскага сельвыканкама. Плануецца асвоіць 86 мільёнаў рублёў з ліку ўласна заробленых выканаўчым камітэтам грошай. У перспектыве будзе выпраўлена абліцоўка фасада, праведзена афарбоўка будынка, упарадкаваны дарожкі.
Праводзіцца і рамонт даху Пяршайскага касцёла святога Юрыя. За кошт ахвяраванняў парафіян прыцягнуты спецыялісты, якія ўжо перакрылі 2 купалы. На чарзе – асноўная частка даху.
Сяргей САДОЎСКІ