Паважаныя калектыў рэдакцыі газеты «Працоўная слава», ветэраны працы, шматлікія чытачы, пазаштатныя аўтары!

Официально

Прыміце шчырыя віншаванні з 75-годдзем газеты! Тры чвэрці веку “Працоўная слава” з’яўляецца выданнем, асноўнымі прыярытэтамі якога заўсёды былі лёс Бацькаўшчыны, чалавек працы, узважаная размова пра дасягнутыя поспехі і нявырашаныя праблемы. Для чытачоў газета стала цікавым субяседнікам і дарадцам. Многае змянілася за час выхаду газеты. Нязменнай застаецца яе запатрабаванасць у чытачоў. У гэтым заслуга ўсіх пакаленняў журналістаў, што шчыравалі на газетнай ніве, — як ветэранаў, так і тых, хто сёння працягвае ствараць летапіс раёна. Мы высока цэнім вашу карпатлівую творчую працу і перакананы, што і ў далейшым газета будзе радаваць чытачоў цікавымі публікацыямі. Сардэчна жадаем супрацоўнікам рэдакцыі моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і невычэрпнай энергіі, творчых поспехаў, удзячных чытачоў, журналісцкіх поспехаў і рэалізацыі намечаных планаў!

Раённы выканаўчы камiтэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий