Паважаныя работнікі культуры і ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці!

Официально

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры! Нацыянальная культура з’яўляецца невычэрпнай крыніцай мудрасці, духоўнасці, багатых народных традыцый, той сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да нашай велічнай і прыгожай Айчыны.

Людзі вашай прафесіі – яркія, творчыя, ініцыятыўныя. Вашымі намаганнямі падтрымліваюцца высакародныя традыцыі асветніцтва, захавання і прымнажэння духоўнай спадчыны роднага краю.

Віншуем вас з прафесійным святам і выказваем шчырую ўдзячнасць за патрэбную грамадству працу, за ваша  майстэрства. Няхай спадарожнічаюць вам прызнанне і падзяка гледачоў і наведвальнікаў. Упэўнены, што вашы натхненне, энергія, ініцыятыва і надалей будуць скіраваны на далейшы росквіт усіх відаў мастацтва ў імя адраджэння духоўнасці, раскрыцця творчага патэнцыялу нашага таленавітага народа.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, радасці сэрцу, цяпла душы, аптымізму, творчых поспехаў і знаходак!

Раённы выканаўчы  камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий