Жыццё раёна

Общество

10 кастрычніка бягучага года спаўняецца 75 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара Валожынскай раённай газеты, якая ў той час называлася “Іскра”.

За 75-гадовую гісторыю раённай газеты яе ўзначальвае 10-ы па ліку рэдактар. Першым рэдактарам тагачаснай “Іскры” быў Фёдар Іосіфавіч Цалко.

Наколькі важным было для грамадства друкаванае слова, сведчыць той факт, што ўжо ў першыя дні вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года была адноўлена работа рэдакцыі.

50-гадовы рубеж у гісторыі раённага перыядычнага выдання распачынае, так сказаць, перыяд матрыярхату. Менавіта ў паўвекавы год заснавання газеты рэдактарам была назначана Софія Ігнатаўна Кавяза. З таго часу і да сённяшняга дня кіраўніцкі корпус чыста жаночы.

“Працоўная слава” знаходзіцца ў ліку іншых пяці выданняў вобласці, якія маюць найбольшы паказчык падпісной папулярнасці ў разліку на тысячу жыхароў.

А рэкордную аўдыторыю падпісчыкаў – 9600 чалавек – раёнка мела ў 1978 годзе.



Добавить комментарий