Парадак навядзём разам!

Общество

Распараджэннем старшыні райвыканкама У. А. Наумовіча аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. 

Яго мэта – актывізацыя работы па эстэтычным афармленні падведамасных і прылеглых тэрыторый, пасадка дрэў і дэкаратыўных кустоў, добраўпарадкаванне паркаў і сквераў, збор і вываз металалому, ліквідацыя несанкцыянаваных звалак.

Акцыя па добраўпарадкаванні будзе афіцыйна доўжыцца да 1 лістапада бягучага года.

Згодна з распараджэннем, 18 кастрычніка ў раёне пройдзе суботнік з удзелам усіх арганізацый, прадпрыемстваў і насельніцтва, будуць вызначаны аб’ёмы работ, матэрыяльныя і працоўныя рэсурсы і інш.



Добавить комментарий