Дарагія жанчыны Валожыншчыны!

Официально

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём маці. Гэта свята – даніна глыбокай павагі і любові да маці, знак прызнання велізарнай ролі жанчыны ў выхаванні маладога пакалення, пацвярджэнне таго, што сям’я, мацярынства з’яўляюцца прыярытэтнымі ў нашым грамадстве.

Паважаныя жанчыны-маці! Прыміце шчырыя словы падзякі і нізкі паклон за плённую і самаадданую працу, невычэрпную энергію, аптымізм, дабрыню і бясконцую мацярынскую любоў.

Няхай здзяйсняюцца запаветныя мары, вашы дамы будуць утульнымі, поўнымі згоды і супакою, няхай вашы дзеці прыносяць толькі радасць, дораць свой клопат і душэўнае цяпло. Жадаем вам моцнага здароўя і даўгалецця, разумення і цярплівасці, шчасця, кахання і маладосці!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *