Паважаныя жанчыны!

Официально

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з цудоўным і добрым святам – Днём маці! На свеце няма больш важнага для кожнага з нас чалавека, чым матуля. Мама – наша трывалая апора, наша абарона, крыніца любові, веры, надзеі. У матуль мы чэрпаем мудрасць, вучымся стойкасці і мужнасці. Мацярынскі наказ і пяшчотны клопат дапамагаюць нам выстаяць у жыцці, перамагчы цяжкасці.

Сёння мы ганарымся шматдзетнымі жанчынамі, якія нараджаюць і выхоўваюць цудоўных дзяцей, памятаем і паважаем тых, хто разам з мужчынамі каваў перамогу ў гады вайны і адбудоўваў краіну ў цяжкі пасляваенны час, падтрымліваем маладых мацярок.

Жадаем, каб кожная мама была шчаслівай ад таго, што ў яе паслухмяныя і разумныя дзеці, што ў доме пануюць дабрабыт і парадак, што побач – любячы муж. Няхай вашы сэрцы, дарагія жанчыны, перапаўняюцца шчасцем, а вочы іскрацца радасцю.

Дзякуй усім за вялікі мацярынскі подзвіг!

З павагай – Зоя ДУБІНА,

старшыня Валожынскай раённай арганізацыі

ГА “Беларускі Саюз жанчын”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *