Жыццё раёна

Общество

Гэтых абаяльных матуль мы сустрэлі зранку ў дзіцячым садку № 6 “Вясёлы вулей” райцэнтра.

Алеся Іванаўна ГІРЛОЎСКАЯ прывозіць у Валожын чатырохгадовага Максіма і шасцігадовую Аленку з Гародзькаў, кожную раніцу пераадольваючы на ўласным аўто 17 кіламетраў. Працуе клапатлівая і мабільная мама санітаркай у Цэнтральнай раённай бальніцы. У Алесі Іванаўны – чацвёра дзяцей: старэйшаму сыну, які зараз служыць у арміі, ужо 20 гадоў, сярэдняй дачцы – 14.

У Аксаны Іосіфаўны БАЦЯН – сакратара аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, мацярынскі “стаж” трохі меншы. Але любоў і пяшчота да дзвюх дачушак заўсёды перапаўняюць яе сэрца. Дашы, якой толькі тры гадкі, і шасцігадовай школьніцы Надзі модная матуля з дзяцінства прывівае добры густ, апранаючы дзяўчынак, як лялек.

Сапраўды, мама можа замяніць усіх – і вадзіцеля, і мадэльера, і повара, і настаўніцу, – а вось яе не заменіць ніхто і ніколі…

Тэкст і фота Алены ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий