Рыхтуем газ да зiмы

Общество

Газ – самы зручны від бытавога паліва. Ён настолькі трывала ўвайшоў у наша жыццё, што мы часам пачынаем забывацца, наколькі “блакітная кветка на пліце” можа быць небяспечнай.

РУ “Валожынрайгаз” звяртае ўвагу грамадзян на неабходнасць замены газавага абсталявання, якое мае высокую ступень фізічнага і маральнага зносу і знаходзіцца ў эксплуатацыі больш за 20 гадоў. Таксама неабходна памятаць аб своечасовасці праверак стану дымавых і вентыляцыйных каналаў.

Перад кожным выкарыстаннем газавых воданагравальных і ацяпляльных газавых прыбораў неабходна правяраць наяўнасць цягі. Пры няспраўнай вентыляцыі карыстацца газам забаронена.

У перыяд паніжанай тэмпературы паветра гаспадары павінны правесці агляд дымавых каналаў, каб пры далейшай эксплуатацыі яны не падвяргаліся замярзанню і закупорцы.

Сяргей ШАКУН,

начальнік ВТБ (вытворча-тэхнічнае бюро)



Добавить комментарий