Паважаныя працаўнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожных арганізацый Валожыншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Официально

Сёння перад работнікамі аўтамабільнай і дарожнай гаспадаркі стаяць сур’ёзныя і важныя задачы па павышэнні якасці і надзейнасці перавозак, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, удасканаленні сферы паслуг, развіцці рэсурсазберагальных тэхналогій. Усё дасягнутае вамі – вынік нялёгкай, мэтанакіраванай работы дружных і згуртаваных калектываў.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі мы выказваем напярэдадні свята ветэранам-аўтамабілістам, дарожнікам, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сваіх прадпрыемстваў, выхавалі дастойную змену і заслужылі вялікую пашану і прызнанне за шматгадовую, добрасумленную працу.

Усім аўтамабілістам і дарожнікам жадаем шчасця і здароўя, бяспечнай і безаварыйнай работы, атмасферы ўзаемаразумення, узаемапавагі з усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий