I месца ў дысцыпліне «культурызм»

Спорт

Спартыўнае жыццё Валожыншчыны ў бягучым месяцы аказалася насычаным на падзеі. На першынстве вобласці па баскетболе, якое прайшло ў Нясвіжы, юнацкая зборная раёна заняла трэцяе месца. Добры вынік паказалі і юныя тэнісісты, якія выступілі ў Барысаве на Алімпійскіх днях моладзі вобласці. Каманда дзяўчат заваявала “серабро”, хлопцы паказалі чацвёрты вынік.

Сябры, знаёмыя і жыхары раёна могуць павіншаваць з асабістым дасягненнем жыхара горада Арцёма Радзівілку, які займаецца па індывідуальнай праграме ў ФАЦ “Надзея”. Падчас правядзення II Кубка Рэспублікі Беларусь па фітнэсе і культурызме ён заняў ганаровае I месца ў дысцыпліне “культурызм”. Вітаем чэмпіёна!



Добавить комментарий