Паляўнічыя выйшлі на шэрага драпежніка

Общество

І ў фальклоры, і ў рэальным жыцці на станоўчыя характарыстыкі ў адрас ваўка чалавек не расшчодрыўся. І нездарма. Гэты шэры злодзей не пабаіцца і ў вёску зазірнуць, каб якую хатнюю жыўнасць зарэзаць, і адзінокага падарожніка напалохаць можа, і да дзікіх звяроў, сваіх суседзяў па лесе, літасці не мае.

Агрэсію драпежніка апраўдвала хіба што адна яго функцыя – быць санітарам лесу. Але, як сцвярджае вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы Валожынскага лясгаса П. У. Садоўскі, там, дзе гэты “санітар” з’яўляецца, папуляцыі іншых звяроў знікаюць. Таму час ад часу ваўкоў неабходна адстрэльваць. 

29 верасня ў лесапаляўнічай гаспадарцы “Налібоцкая пушча” паляўнічыя выйшлі на шэрага драпежніка. Трафей у той дзень аказаўся значным: адразу чатыры буйныя асобіны.

Не здрыганулася рука ў паляўнічых Войцеха КАНАНОВІЧА, Сяргея ВАЛАЧКОВІЧА, Дзмітрыя БОГУША, Юрыя СТАЯНА.

Алена ЗБІРЭНКА

Фота Паўла САДОЎСКАГА,

вядучага інжынера па паляўнічай гаспадарцы Валожынскага лясгаса



Добавить комментарий