Ідэя рэалізоўваецца са снежня мінулага года дырэктарам музея, які таксама каардынуе праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Маршруты па штэтлах (мястэчках). Аб’екты яўрэйскай культурнай спадчыны ў трансгранічным турызме”.
Так званая “карта спадчыны” даследуе гісторыю даваенных мястэчак. Напрыклад, падарожнікам раскажуць, што ў Валожыне ў свой час была адна з першых іешыў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, заснаваная ў 1803 годзе. Старажылы і да гэтага часу памятаюць, як у мястэчку студэнты іешывы хадзілі ў чорных капелюшах, з пэйсамі, аднак фармальна іешыва была даўно закрыта.
Праект разлічаны на два гады. Ён ахоплівае не толькі Валожыншчыну, але і тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
Наш кар.