Парадак наводзяць талакой

Общество

На мінулым тыдні прайшла чарговая акцыя па добраўпарадкаванні івянецкіх могілак каля Чырвонага касцёла гарпасёлка.

Міні-талака паўдзельнічала ў навядзенні парадку на тэрыторыі: спілоўваліся старыя дрэвы, прыбіралася іншае смецце. Аб’ём работы вялікі, таму, відаць, і да Дзядоў усё не будзе скончана, хаця большая частка запланаванага добраўпарадкавання ўжо завершана.

Цімафей Акудовіч, кіраўнік гэтай ініцыятывы, і яго памочнікі, студэнты з горада Мінска, паклалі пачатак інвентарызацыі могілак. Будзе складзены план, з пазначэннем найбольш важных для памяці мясцовай супольнасці пахаванняў – Казіміра і Люцыі Дзяржынскіх, Апалінарыя Пупко, Леанарда Юрэвіча, прадстаўнікоў роду Плявакаў – былых уладальнікаў Івянца.

Будзе прыведзена ў парадак і месца захавання герояў антынацысцкага супраціўлення, якіх вельмі шмат было забіта ў 1943 годзе і інш. Надзвычай важна, каб такі план і кароткае апісанне івянецкага некропаля былі даступныя для наведвальнікаў.

Дзяніс Салаш забраў на рэстаўрацыю дзве мемарыяльныя дошкі роду Плявакаў і склаў фотасправаздачу аб праводзімым добраўпарадкаванні.

Алесь БЕЛЫ



Добавить комментарий