За радком гісторыі

Культура

Датай заснавання Івянца лічыцца 1392 г. А першы ўспамін аб Івянцы знаходзіцца ў Энцыклапедычным слоўніку Бракгаўза і Эфрона, выдадзеным у Санкт-Пецярбургу ў 1890-1907 гадах.

У канцы ХIV ст. Вялікі князь Літоўскі Вітаўт перадаў Івянец свайму пляменніку князю Андрэю Уладзіміравічу. З ХV-га па канец ХVIII-га стагоддзя мястэчка належала знакамітым родам Давойна-Салагубам, якія заслужылі славу ў абароне Айчыны, служылі генераламі артылерыі, маршалкамі трыбунала Літоўскага і г. д.

Залатым векам Салагубаў стала ХVIII стагоддзе, на працягу якога прадстаўнікі  гэтага роду падняліся да вяршыні дзяржаўнай улады, парадніліся з манархамі Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

З 1795 г. мястэчка пераходзіць больш чым на 100 гадоў да роду Плявакаў, якія валодалі івянецкімі і навакольнымі землямі, з роду якіх паходзілі і ўдзельнікі нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 года, ксёндз Ян Мацвеевіч Плявака і слынны рускі адвакат Фёдар Плявака.

З 1902 па верасень 1939 года ўладальнікам Івянца з’яўляўся мешчанін Пётр Дарагунцаў.



Добавить комментарий