МЕДЫЦЫНА:СПРАВЫ НА ГАДЫ !

Общество

    “У галіне аховы здароўя патрэбна канкрэтызаваць сістэму дзяржаўных гарантый, рэарганізаваць сістэму аказання медыцынскай дапамогі за кошт узмацнення ролі пярвічнай медыка-санітарнай дапамогі…”

(З Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады).

      На 2010 год на развіццё аховы здароўя Валожынскага раёна выдаткавана 13 мільярдаў 955,5 мільёна рублёў. Сёлета ўзведзены новы лячэбны корпус райбальніцы коштам амаль 20 мільярдаў рублёў.

    Па праграме будаўніцтва аграгарадкоў у капітальны рамонт Івянецкай бальніцы ў 2008 годзе ўкладзены 1 мільярд 129,2 мільёна рублёў. У бягучым годзе ў раёне ўзводзяцца адразу тры аграгарадкі. На прывядзенне ў парадак устаноў аховы здароўя ў Вішневе, Судніках і Багданаве выдаткавана 911,8 мільёна рублёў бюджэтных сродкаў.  

    На базе Пяршайскай участковай бальніцы з 2005 года дзейнічае бальніца сястрынскага догляду, дзе цяпер утрымліваюцца 30 старых нямоглых людзей.

    У 2007 годзе Вішнеўская ўрачэбная амбулаторыя была прызнана лепшай у рэспубліцы па выніках агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. У 2009 годзе амбулаторыя выйшла пераможцай абласнога агляду за павышэнне якасці медыцынскай дапамогі і стварэння аптымальных умоў для ўдасканалення аховы здароўя.

    Больш за дваццаць гадоў стаяць на варце здароўя сельскага насельніцтва загадчыцы Брылькоўскага ФАПа Лілія Віктараўна Полхава, Вайганаўскага – Яўгенія Андрэеўна Завадская, Дорскага – Леаніда Васільеўна Дзянісік, Лоскага – Таццяна Міхайлаўна Гіль, Манькаўшчынскага – Жанна Уладзіміраўна Халявінская, Сугваздаўскага – Валянціна Уладзіміраўна Чараповіч, Суднікаўскага – Фаіна Аляксандраўна Галабурда, Пральніцкага – Марыя Іпалітаўна Супрон. Гэта не проста прафесіяналы з вялікай літары, а людзі, якія і днём, і ноччу прыходзяць на дапамогу хворым, карыстаюцца вялікім аўтарытэтам у мясцовага насельніцтва. А на Бабровіцкі, Адамоўскі і Дубінскі ФАПы сёлета прыйшлі працаваць маладыя спецыялісты.

    На сённяшні дзень у раёне працуюць Івянецкая гарпасялковая бальніца і Ракаўская ўчастковая, 5 урачэбных амбулаторый і 18 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.



Добавить комментарий