Восеньскія кірмашы

Общество

Традыцыйныя восеньскія кірмашы ўжо тройчы адбыліся ў Валожыне, у бліжэйшы час чакаюцца яшчэ два.

Райспажыўтаварыства прапаноўвала пакупнікам садавіну, агародніну, мясныя паўфабрыкаты і кандытарскія вырабы. Найбольшага гандлёвага поспеху дасягнулі Рэгіна Карпіевіч, прадавец магазіна ў Шчаўканах і Таццяна Рубацкая, прадавец магазіна № 79 “Ветразь”.

Карыстаецца попытам зерне і грэцкія крупы, якія рэалізуюцца сельгасвытворцамі з КСУП «Сугвазды-агра», агародніна з палеткаў ААТ «Манькаўшчына».

Не абмінаюць кірмашы і прадстаўнікі прыватнага сектара. Акрамя вітамінных караняплодаў, яны прапаноўваюць яшчэ і саджанцы садовых дрэў, кустоў.

Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, сярэдні тавараабарот аднаго дня кірмашу вагаецца ў памеры 150 мільёнаў рублёў.



Добавить комментарий