Валожыншчыну наведаў унук Фердынанда Рушчыца

Общество

Валожыншчыну чарговы раз наведаў унук сусветна вядомага мастака, ураджэнца Багданава Фердынанда Рушчыца – таксама Фердынанд. Дырэктар музея грошай пры Нацыянальным банку Польшчы традыцыйна некалькі разоў на год прыязджае на радзіму дзядулі, каб наведаць магілы сваякоў, але сёлета мэта візіту насіла значна шырэйшы характар. Разам з прадстаўнікамі адміністрацыі нашага раёна Фердынанд Рушчыц пабываў на прыёме ў міністра культуры Беларусі ў Пасольстве Рэспублікі Польшча, каб абмеркаваць магчымасць і перспектывы адкрыцця ў Багданаве музея знакамітага мастака.



Добавить комментарий