Кампанія па прафілактыцы сезоннай эпідэміі грыпу

Общество

У раёне набірае абароты кампанія па прафілактыцы сезоннай эпідэміі грыпу.

За кошт бюджэту медыкамі раёна набыты 10 000 доз вакцыны. Прышчэпкі зрабілі 8716 чалавек, у тым ліку 1373 дзіцяці. Звыш 70 прадпрыемстваў і арганізацый паклапаціліся пра вакцынацыю сваіх работнікаў, і такім чынам яшчэ 1600 чалавек, што складае 4,6 працэнта ад агульнай колькасці працуючых, змаглі засцерагчы сябе ад небяспечнай хваробы.

Медыкаў турбуе тое, што далёка не ўсе кіраўнікі працоўных калектываў свядома ставяцца да прафілактычных мерапрыемстваў. Ужо даўно даказана: зэканоміш на вакцыне – выплаціш больш па бальнічных лістах.

Каб не дапусціць эпідэміі, да снежня неабходна прышчапіць яшчэ прыкладна 1200 працуючых.



Добавить комментарий