Літаратурная старонка

Культура

Галіна Марцінкевіч

Музыка жизни

 

Жизнь то «форте», то «пиано»

Чередует невзначай,

Мчится призрачным обманом…

Скрыт, невидим за туманом,

Где-то там дороги край…

 

Всей палитрою рассветов,

Тихой россыпью дождей

Протянись и зноем лета

Осень зябкую согрей.

 

Сильный «форте», быстрый,смелый,

Уноси скорей печаль

За дорог моих пределы,

В неизведанную даль.

 

Утешая сердце миром,

Душу бережно храня,

Райский сад, где быть так мило,

Да не выдворит меня.

 

И божественно «пиано»,

Замедляя дней полет,

Оду славную поет.

С наслажденья ветер пьяный

Под окном моим уснет.

 

Успокоившись, не смея

Нежной музыке мешать,

Он не вздумает навеять

В сердце грусти мне опять.

 

 

 

Галіна Філяноўская

Маёй матулі

 

Не выйшла ты і ў гэты раз

Да веснічак паднесці рэчы…

Толькі каліна й стары вяз

Галінкамі кранулі плечы.

 

Сцяжынка, нібы твой ручнік,

Да ганка сцелецца-ўецца.

Матулін вобраз – святы лік –

Зноў узнікае ў маім сэрцы.

 

І калі еду я здалёк,

Чакаю ўсё – зайду, а маці

Мне ціха скажа: “Матылёк

Лятаў жа недарэмна ў хаце…”

 

У дзверы хаты лёгкі стук,

Ды не пачую больш: “А хто там?”

Цяпло тваіх ласкавых рук

Ужо не сагрэе адзіноту…

 

 

 

Аляксандр Грынкін

Мой друг

 

Как хорошо, что на планете

Есть старый добрый друг.

Ты часть моя на свете,

Опора среди вьюг.

 

Плечо твое и слово –

Мой прочный, крепкий тыл.

Бывало, ты сурово

Меня в сердцах журил.

 

Но знаю, что в итоге

Желаешь счастья мне,

Чтоб прочь ушли тревоги

И я был «на коне».

 

Скажу: «Спасибо!» Богу –

Отцу, что мир творил,

Что мне на жизнь-дорогу

Ты друга подарил.

 

 

 

Софія Кавяза

Чорны жораў

 

Ля Жураўцаў паплавы

Пакідаюць журавы.

Раным-рана клін падняўся.

Чорны жораў прызастаўся,

Не танцуе, не гуляе…

Я ў жорава пытаю:

– Ці ты, птушка, так змарнела,

У цёплы край не паляцела?

А мне жораў у адказ:

– Я лятаў туды не раз,

Ды прытулку больш не маю

А ні ў Сірыі, Ліване,

Ні ў Егіпце, ні ў Іране…

Блізкі Ўсход агнём палае.

Усё забруджана атрутай,

Людзі змучаны пакутай,

Падняліся брат на брата.

А хто ў гэтым вінаваты?

Развялося сквапных многа.

І куды мяне дарога

Ў белым свеце прывядзе?

Няма месцайка нідзе.

Чорны жораў цяжка ўзняўся,

Ля Жураўцаў крык раздаўся…

Праз самотнае “курлы”

Мне пачулася: “Куды?”

Чорны жораў, чорны жораў

Паляцеў у невядомасць…

 

 

 

Станіслаў Пупко

За ўсё я дзякую Радзіме

 

Чароўнай раніцай прачнуся

Ды выйду ў луг, дзе кветак шмат…

І першым да святла я дакрануся,

І першаму я промню буду рад.

 

І ўсёй душою зразумею,

Чаму сваю Радзіму так люблю,

І ўсё, што я магу і што ўмею,

Я для яе ў жыцці сваім раблю.

 

За поле жытняе ля вёскі,

Дзе ліпеньскае сонейка пячэ,

І за шчаслівага дзяцінства адгалоскі,

Дзе Іслач-рэчанька мая цячэ…

 

 За ўсё я дзякую табе, Радзіма,

Валожыншчына добрая мая!

Хай ліха-беды ўсе праходзяць міма –

Як сын матулі, табе жадаю я.

 

 

 

Людміла Краснадубская

*   *   *

Никому не нужной и обиженной

Ты себя считаешь иногда.

И душа твоя, вся болью выжжена,

Ждет прикосновения тепла.

 

Пролетели годы лентой быстрою,

Промелькнули кадрами кино…

Но не надо быть на всех обиженной,

Надо улыбаться все равно.

 

Улыбнуться ветру, солнцу яркому,

Птице с песней звонкой в облаках.

Вновь почувствоватьсебя девчонкою,

Вспомнить, что судьба – в твоих руках.

 

Что не зря топтала эту землю ты,

Плакала, смеялась и ждала.

В детях, внуках, правнукахосталась ведь

И твоя крупиночка тепла.

 

 

 

Аляксандр Грынкін

Оладки

 

Разминаю на кромке у поля

Золотой наливной колосок.

Все дожди, вот нелегкая доля,

Как убрать тебя, хлебушек, в срок?

 

Сеял зернышки лучшей порою,

Когда птицы призывно поют,

Занимаясь предвечной игрою,

Споро гнездышки в зарослях вьют.

 

И взошла нива бойко и дружно,

Изумрудом, ласкающим глаз,

Брала все у земли, что ей нужно –

Я весной запахал ей запас…

 

Рано утром проснутся ребятки –

Мама ловко колдует с мукой:

– Ешьте, милые, наши оладки!

Счастья, детки, вам, мир и покой.

 

 

 

Ганна Канановіч

Герань

 

Снова утро и снова заботы.

Как всегда, город в спешке живет.

Я привычно иду на работу,

Только что-то идти не дает.

 

Словно кто-то позвал, кто-то рядом…

Оглянулась – вокруг никого.

Вдруг случайным коснулась я взглядом

На окошке цветка одного.

 

Просто дом чей-то. На подоконнике,

Ярче света, герани цветы.

Просто я человек посторонний,

А она мне шептала: «Смотри.

 

Пусть и в скромный наряд я одета,

Но прекраснее многих цветов.

Во мне солнце и теплое лето,

Во мне радости песня без слов».

 

Я стояла и просто смотрела,

А в душе были счастье, покой.

Вдруг, открылась тихонько-несмело

Шторка светлая чьей-то рукой.

 

И в окне появилась старушка,

Стала нежно цветок поливать,

Разговаривать с ним и «на ушко»

Что-то стала герани шептать.

 

Две души, два живых одиночества,

Но печали не видно следа.

Их не слышал ни город, ни общество,

Ни бегущая мимо толпа.

 

Каждый день, проходя этой улицей,

Любовалась старушкой, цветком.

Солнце светит, иль небо вдруг хмурится,

–Каждый день они вместе, вдвоем.

 

Так и дни, и недели спешили,

В суматохе прошел целый год.

Как-то утром я вдруг ощутила,

Что меня уж никто не зовет.

 

Я с тревогой в окошко смотрела,

Ведь давно стало близким оно.

Только вся уж герань облетела.

Стало холодно там и темно.

 

Что-то больно в душе отозвалось,

Словно кто-то ушел мне родной.

И слезинка в глазах потерялась,

Захотелось вдруг крикнуть: «Постой!»

 

Через месяц окно посветлело,

Но не стало там больше цветов.

И на капельку жизнь онемела,

И не слышно уж песни без слов.

 

Тем же вечером дома к окошку

С чувством радости я подошла,

Улыбаясь, волнуясь немножко,

Я тихонько герань принесла.

 

Пусть другие не понимают

Восхищенных и радостных глаз.

Просто только герань моя знает,

Кто любуется ею сейчас.

 

 

 

Валянціна Гіруць-Русакевіч

Пра ганарлівага Пеўня і Курачку-квахтуху

 

Жыў-быў ганарлівы Певень…

Чулі пра яго, напэўна?

Не? Тады прашу паслухаць.

Муж у Курачкі-квахтухі,

У гняздзечку што сядзела,

Дзетак вывесці хацела,

А ні за якую працу

Не бярэцца ў гаспадарцы.

І ні смецце каб загрэбці,

І ні чарвячка прынесці

Ці зярнятак да гнязда ёй.

У той становішча ж такое:

Устанеш ежы пашукаці,

І ўжо ці станеш маці –

Яйкі ў гняздзе астынуць,

Дзетачкі ў іх загінуць…

І таму гэтак цярпліва

Ўсё сядзіць, каб быць шчаслівай

Мамай любым кураняткам.

Ну а будучы іх татка

(Во натура ўжо якая!) –

Аб сабе адзіным дбае.

Чысціць пер’е, распраўляе

Ганарліва хвост і крылы:

– Ах, які прыгожы, мілы,

Ах, які я галасісты! –

Пахваляецца фарсіста.—

Гэткага павінны дзеці

Ўбачыць – лепшага ў свеце

Па паставе, прыгажосці

Бацьку. Курыца ж чагосьці

Крыўдзіцца ды ўсё марнее,

За сабой сачыць не ўмее.

Дойдзе да таго, што гэтак

Распужае нашых дзетак.

 

…Час прайшоў, і  ўжо матуля

Да сябе ласкава туліць,

У двор вядзе, каб прагуляцца,

Ды тым-сім падсілкавацца,

Сваіх жоўценькіх пухнатак,

Любых дзетак-куранятак.

Убачыў іх наш Певень-“бацька” –

Ну, хадзіць і выхваляцца,

Горда гэтак, крылы ў бокі,

Кукарэкнуў гучна. Толькі

Не прызналі дзеці бацьку

І бягуць хутчэй хавацца

Пад крыламі куркі-мамы.

Вось табе і самы-самы!

 

Ганарлівец выпінаўся,

Ды зусім адзін застаўся.

Важна дабрыня і клопат,

А не пахвальба і лопат.

 



Добавить комментарий