Паважаныя жыхары Валожыншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Адзначаючы чарговую гадавіну гэтай падзеі, з вышыні часу мы ўпэўнены ў яе велічы і сусветным значэнні.  Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую старонку ў сусветнай гісторыі, яна стварыла небывалыя раней магчымасці для нацыянальнага адраджэння, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця народаў. Вера ў ідэалы рэвалюцыі дапамагала старэйшаму пакаленню ў складаных умовах будаваць братэрскі саюз народаў СССР, не шкадаваць жыцця ў барацьбе з захопнікамі, дасягнуць значных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Пад яе сцягам кансалідаваліся працоўныя, інтэлігенцыя і моладзь. І сёння мы не забываем важнасць гэтай гістарычнай падзеі. Пераняўшы ўсё лепшае з савецкай эпохі, наша рэспубліка развіваецца і рухаецца наперад да забеспячэння дастойнага жыцця грамадзян. Прымнажаецца яе нацыянальны здабытак, на новы сучасны ўзровень выходзяць прамысловасць і сельская гаспадарка, сацыяльная сфера. Дарагія валожынцы, ветэраны вайны і працы, моладзь! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашага раёна і дзяржавы. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars