Жыццё раёна

Общество

Прайшоў год, як калектыў магазіна № 115 у Івянцы ўзначаліла Ірына Мікалаеўна УРБАН.Да гэтага яна працавала прадаўцом, і калі прапанавалі ўзняцца па службовай лесвіцы, напачатку трохі занепакоілася: магазін вялікі, адказнасці шмат. Аднак цяпер і падначаленыя, і адміністрацыя райспажыўтаварыства зразумелі, што выбар быў правільны.

Сярэдняя дзённая выручка дасягае 15 мільёнаў рублёў, а план тавараабароту ў месяц складае каля 450 мільёнаў. Магазін наведваюць каля 2 тысяч жыхароў гарпасёлка, кожны знойдзе тут тавар на асабісты густ. Таму і адрасуюць людзі прадаўцам і загадчыку мноства падзяк. Але Ірыну ў Івянцы ведаюць яшчэ і як творчага чалавека. Была салісткай мясцовага Дома культуры, выступала на многіх вакальных конкурсах, нават у Маскве. Ірына Урбан станавілася лаўрэатам рэгіянальнага фестывалю-конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”. Мае ў творчай скарбонцы шмат дыпломаў, грамат і іншых узнагарод.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий