Верна служаць айчыне

Общество

Загадам НКУС СССР № 001337 ад 2 лістапада 1939 года была заснавана міліцыя Валожынскага раёна. На працягу няпростай 75-гадовай гісторыі станаўлення і развіцця нашы супрацоўнікі добрасумленна служаць Айчыне і народу.

Уся гісторыя міліцыі – гэта самаадданая барацьба са злачыннасцю. Беларуская міліцыя заўсёды была і застаецца надзейнай і трывалай апорай дзяржавы. Веды і вопыт нашых супрацоўнікаў падпарадкаваны высакароднай мэце – зрабіць усё магчымае для забеспячэння мірнага жыцця і стваральнай працы людзей.

З нагоды юбілею ад шчырай душы жадаю ўсяму асабоваму складу аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама, заслужаным ветэранам, усім, хто раздзяляе з намі нялёгкую міліцэйскую службу, добрага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў у працы, спаўнення планаў і задум, удачы ва ўсіх пачынаннях!

Ігар ШАКУН,

начальнік РАУС



Добавить комментарий