Жыццё раёна

Официально

Выхаванне пачынаецца з удзячнай памяці пра мінулае… У Валожыне ёсць нямала месцаў, якія можна назваць знамянальнымі             вехамі ў гісторыі некалькіх пакаленняў. З даўніх часоў існавала добрая традыцыя нерадавыя падзеі ўвекавечваць у помніках, да якіх удзячнай сцяжынай светлай памяці маглі б ісці людзі, каб пакланіцца мужнасці, адвазе нашых землякоў, на долю якіх выпалі пэўныя выпрабаванні.

У Афганістане, іншых гарачых кропках выконвалі свой воінскі патрыятычны абавязак жыхары Валожынскага раёна. На жаль, жыццё некаторых з іх абарвалася ў маладым узросце. Нішто не забыта, ніхто не забыты… Прынята рашэнне аб узвядзенні ў скверы на плошчы Свабода райцэнтра мемарыяльнага комплексу воінам-інтэрнацыяналістам. Заслужаны скульптар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі распрацаваў эскіз памятнага знака. Архітэктарам праекта з’яўляецца Валерый Мікалаевіч Мітрафанаў.

Згодна з  распараджэннем старшыні райвыканкама У. А. Наумовіча, у раёне ў працоўных калектывах вырашана было 1 лістапада правесці суботнік, а заробленыя грошы накіраваць на ўзвядзенне ў Валожыне мемарыяльнага комплексу воінам-інтэрнацыяналістам.

У добраахвотным парадку да 24 лістапада бягучага года заробленыя грошы будуць паступаць на разліковы рахунак 3632906051767 ЦБУ № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” МФО 15300601 УНП 600041426 аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі з паметкай: “Заробленыя грошы на будаўніцтва мемарыяльнага комплексу воінам-інтэрнацыяналістам.”

Кожны жадаючы можа ўнесці сваю грашовую лепту ў гэту святую справу!



Добавить комментарий