Паважаныя аграрыі Валожыншчыны!

Официально

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Асаблівая ўвага да сялянскай працы — даўняя добрая традыцыя. Сельская гаспадарка знаходзіцца ў зоне асаблівай увагі кіраўніцтва рэспублікі і раёна. Валожыншчына здаўна славілася рупліўцамі. Хлебаробы і жывёлаводы нашага краю з года ў год шчыруюць дзеля таго, каб забяспечыць  харчовую бяспеку краіны. Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі! Прыміце шчырую ўдзячнасць за працу на роднай зямлі, за правільнае разуменне задач, якія ставіць сёння перад намі дзяржава, за пастаянную гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай сіл. Напярэдадні святочнага дня мы накіроўваем словы віншавання ўсім, хто шчыруе ў полі, на жывёлагадоўчых фермах, на прадпрыемствах. Выказваем падзяку заслужаным людзям – ветэранам працы, якія з’яўляюцца прыкладам вернасці сваёй справе, адданасці Радзіме і свайму народу.



Добавить комментарий