Жыццё раёна

Общество

Вішнеўскі сельсавет быў утвораны Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 года. Першым старшынёй працаваў Леанід Юльянавіч Пятровіч, сакратаром – А. С. Ждановіч.

Зараз старшынёй Вішнеўскага сельскага Савета з’яўляецца Святлана Аляксееўна Бародкіна, кіраўнік спраў сельскага выканаўчага камітэта – Леаніда Міхайлаўна Малейкавіч.

Па рашэнні абласнога Савета дэпутатаў у 2009 годзе населеныя пункты Падбярэзскага сельсавета далучаны да Вішнеўскага. У 2013 годзе да яго далучыліся Багданаўскі сельсавет і частка Сакаўшчынскага.

Агульная плошча сельсавета цяпер складае больш за 17000 гектараў.

У 2010 годзе Вішнева набыло статус аграгарадка. Сёння ў ім пражывае 427 жыхароў, з якіх: 68 – дзеці ва ўзросце да 16 гадоў, 259 – грамадзяне працаздольнага ўзросту, 100 – пенсіянеры.

На тэрыторыі аграгарадка налічваецца 170 домаўладанняў.

 

Пры будаўніцтве аграгарадка асноўная ўвага надавалася рамонту будынкаў сацыяльна-бытавога назначэння: амбулаторыі, Дома культуры, 4-х магазінаў.

Толькі на аднаўленне навучальна-педагагічнага комплексу “Сярэдняя школа – дзіцячы сад” затрачана больш за 700 мільёнаў рублёў.

Сельвыканкам перасяліўся ў будынак былога дзіцячага сада. Падчас рамонтных работ па пераабсталяванні дашкольнай установы ў адміністрацыйную было асвоена звыш 80 мільёнаў рублёў.



Добавить комментарий