Маладзёжны кур’ер

Молодежный курьер

Кіраўніцкі корпус у гаспадарках раёна ў апошнія гады прыкметна памаладзеў. На многіх ключавых пасадах працуюць нядаўнія выпускнікі профільных сельскагаспадарчых устаноў. Тры гады як стаў галоўным інжынерам дорскага вытворчага ўчастка ТАА “Тарасава” Віталь Кулік. Дагэтуль ён працаваў у сектары тэхнічнага забеспячэння. У маладога спецыяліста ў падпарадкаванні каля 40 чалавек. Унушальны і машынна-трактарны парк гаспадаркі, які штогод папаўняецца навінкамі. Нядаўна напрыклад, набылі энерганасычаны кормаўборачны камбайн,  «Бігікс» нямецкай вытворчасці. Такіх толькі некалькі ў раёне.

Віталь Кулік шчыра прызнаецца, што ў сельскай гаспадарцы працаваць няпроста. Гэта – прызванне толькі руплівых, адданых   людзей. А самай адказнай і вызначальнай кампаніяй вытворчага года, вядома ж, лічыцца жніво. Сёлета яно прайшло ў гаспадарцы арганізавана.

Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий