Восеньскi водар любiмых хрызантэм…

Культура

З узростам у многіх жанчын мяняецца прыхільнасць да пэўнага віду кветак. Так і ў Галіны Аляксандраўны СТАСЯЛОВІЧ з аграгарадка. Вішнева. Раней ёй больш даспадобы былі белыя вытанчаныя ружы. Гэта калі жыла ў горадзе… Шмат гадоў таму яна з далёкай расійскай Цюмені перабралася на Валожыншчыну на пастаяннае месца жыхарства. Паціху прывыкла да простага сялянскага быту. А любімымі яе кветкамі сталі сціплыя, зіхоткія хрызантэмы з церпкім  водарам. Штогод яны красуюць у двары аж да глыбокай восені. Нібы спецыяльна хочуць падарыць гаспадыні добры настрой з нагоды яе прафесіянальнага свята – Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, які традыцыйна адзначаецца ў лістападзе.

У гэты дзень адна з лепшых даярак малочнатаварнай фермы “Букатова” прымае шчырыя віншаванні са святам ад сваіх калег, ад кіраўніцтва  ААТ “Агра-Вішнеўскі”.

Тэкст і фота Ірыны ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий