Жыццё раёна

Общество

На ўчастку вытворчасці масла Валожынскага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” за суткі вырабляецца каля 10 тон гэтага прадукту. Тут жа свежае “Салодкаслівачнае”, “Сялянскае” і “Шакаладнае” фасуецца ў спажывецкую тару. У гэтай рабоце, акрамя іншых, задзейнічаны масларобы Ірына Генрыхаўна МАКАРЭВІЧ, Алена Станіславаўна ЛУЖЫНСКАЯ і Наталля Яўгенаўна ЛІПНІЦКАЯ. Жанчыны не першы год працуюць на прадпрыемстве, таму ўсе неабходныя навыкі ў іх адточаны да аўтаматызму. Гэта і дазваляе расфасоўваць па 3-4 тоны масла за суткі. Гатовая прадукцыя адпраўляецца не толькі ў магазіны раёна, але і ў Фаніпаль, Дзяржынск, Стоўбцы, Барысаў, Жодзіна, Мінск. Пры месячным плане вытворчасці каля 180 тон значная частка агульнага аб’ёму экспартуецца ў Расію, а таксама ў Казахстан.



Добавить комментарий