Жыццё раёна

Общество

Дзевяцікласніца Ракаўскай СШ Карына Жадэйка пад кіраўніцтвам настаўніцы Галіны Андрэеўны Бінкевіч другі год вывучае польскую мову ў рамках праекта “Польска Мацеж Школьна”. Сёлета дзяўчынка прадстаўляла наш раён у фінале міжнароднага конкурсу чытальнікаў польскай паэзіі “Крэсы-2014” імя Адама Міцкевіча, які праходзіў у Гродне.

Журы ў складзе кандыдатаў філалагічных навук з Беластоцкага ўніверсітэта высока ацаніла дэкламатарскі талент Карыны Жадэйка, яе падрыхтоўку, добрае валоданне польскай мовай і прысудзіла ёй трэцяе месца.

У фінале прымалі ўдзел 30 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў Беларусі.



Добавить комментарий