Не разлі вада

Молодежный курьер

Трохгадовыя Мікіта і Дзіма БЕЛАБЛОЦКІЯ не толькі браты-двайняты, але і самыя лепшыя сябры. Гэтым летам хлопчыкі пачалі хадзіць у дзіцячы сад № 3 “Пралеска” райцэнтра.

Маючы тэмперамент халерыкаў, маленькія гарэзы не даюць сумаваць сваім аднагодкам. Шустрыя блізняты штораз выдумляюць шумныя дзіцячыя забаўкі. Як і ўсе маленькія вісусы, малышы любяць пасвавольнічаць і падурэць. Выхавальніку даводзіцца трымаць вуха востра. Але менавіта бестурботная весялосць, па сцвярджэнні псіхолагаў, дазваляе непаседліваму “неслуху” паўнацэнна жыць і ў будучыні стаць яркай і творчай асобай.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ:

Многія знакамітыя людзі ў дзяцінстве не былі “цацамі”. Маленькі Чарльз Дарвін, напрыклад, любіў лавіць пацукоў, гуляць з сабакамі ды страляць. Яго родныя перажывалі, што ён стане ганьбай для сям’і…

Вельмі дрэнныя адзнакі па фізіцы і матэматыцы былі ў Ньютана. Геніі часам нават не спраўляліся са школьнай праграмай: у дзяцінстве другагоднікамі станавіліся Дастаеўскі і Бунін, Гогаль і Ганчароў, Чэхаў і Эрэнбург…

Дужа непаслухмяным хлопчыкам і “складаным” падлеткам быў і сучасны акцёр Галівуда Джоні Дэп.

Алена ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *