Лозунг «Купляйце беларускае!» на мінулым тыдні для валожынцаў стаў больш блізкім

Общество

Лозунг “Купляйце беларускае!” на мінулым тыдні для валожынцаў стаў больш блізкім: у цэнтральным універмагу адкрылася спецыялізаваная секцыя айчыннага вытворцы касметыкі і сродкаў гігіены “Біліта-Вітэкс”.

Пакупніку прапаноўваюцца дзясяткі відаў шампуняў, геляў для душа, бытавая хімія, сродкі па догляду за валасамі і скурай, дэкаратыўная касметыка. Багаты асартымент дазваляе кожнаму наведвальніку падабраць менавіта той тавар, які найбольш яму падыдзе.



Добавить комментарий