Жыццё раёна

Общество

У  раёне жыве 6943 грамадзян, якія ў старасці па волі лёсу засталіся адны, бо іх дзеці, блізкія сваякі маюць іншую прапіску.  У дэмаграфічным банку дадзеных і 797 зусім адзінокіх людзей.

Для таго, каб паўней задаволіць патрэбы гэтай катэгорыі насельніцтва ў кансультацыйных, медыцынскіх, сацыяльна-педагагічных паслугах, а таксама для аказання ім маральна-псіхалагічнай падтрымкі, актывізацыі іх ладу жыцця, Валожынскі  райвыканкам прыняў рашэнне аб адкрыцці 1 снежня бягучага года аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Зроблена гэта ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў абласной  праграмы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на 2011-2015 гады.

Рэалізацыя гэтага праекта дазволіць павысіць статус грамадзян пажылога ўзросту, пазбавіць іх ад стану сацыяльнай ізаляцыі.



Добавить комментарий