За што я люблю раённую газету?

Общество

Данута Станіславаўна БРАЗІНСКАЯ, пенсіянерка з Валожына:

– “Працоўная слава” больш як сорак гадоў займае ганаровае месца на нашым сямейным стале. Выпісваю газету яшчэ і дзецям. Чытаю ўсё ад першай да апошняй старонкі, абавязкова праглядаю і віншаванні: па сваёй ранейшай працы (працавала галоўным кантралёрам-рэвізорам Мінаблвыканкама па сельскай гаспадарцы) ведаю вельмі многіх. Газета падабаецца, люблю замалёўкі, даспадобы пачытаць і паглядзець на фотаздымкі дзетак у адпаведным тэматычным праекце. З дабром успамінаю той час, калі раённая газета выходзіла ў поўнакаляровым фармаце – такое выданне куды прыемней трымаць у руках. Карэспандэнтам жадаю не збаўляць рэйтынгу і далей радаваць чытачоў добрымі матэрыяламі.



Теги:

Добавить комментарий